Справу на Жываглод, Лібера, Марыніча і Дабравольскага перадалі ў суд

Генпракуратура

Генпракуратура / t.me/prokuraturabelarus/

Генпракуратура перадала ў суд крымінальную справу на палітэмігрантаў Алену Жываглод (Жылачкіну), Паўла Марыніча, Паўла Лібера і Аляксандра Дабравольскага.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, іх вінавацяць у спробе сарваць "канстытуцыйны рэферэндум" 2022 года.

Расследаванне па гэтай справе, як распавядала Еўрарадыё, вялося завочна — па "спецвытворчасці". Адпаведна, суд будзе таксама завочным.

Жываглод, Марыніча, Лібера і Дабравольскага вінавацяць у падрыхтоўцы тэкстаў лістоў, якія рассылаліся чальцам Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме.

"У прыватнасці, у лістах змяшчаліся пагрозы для запалохвання, фармавання сумневу ў правамернасці сваіх дзеянняў і пачуцця віны за працу ў складзе выбарчых камісій, выклікаліся ўяўленні аб немагчымасці дзеючай улады забяспечыць іх бяспеку. У іх таксама выказвалася патрабаванне даць экстрэмісцкаму фармаванню "Сумленныя людзі" неабходныя ім звесткі, рабіліся неабгрунтаваныя заявы аб фальсіфікацыях яўкі на рэферэндум і вынікаў галасавання", — заяўляюць у Генпракуратуры.

Перад рэферэндумам гэтыя лісты не аднойчы публікаваліся ў СМІ — у іх не было ніякіх пагроз.

Паведамляецца, што на адрас чальцоў ЦВК і камісій па рэферэндуме было даслана не менш за 11 000 лістоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі