СК пачаў спецвытворчасць на Жываглод, Лібера, Марыніча і Дабравольскага

Алена Жываглод

Алена Жываглод

Следчы камітэт пачаты працэс спецыяльнай вытворчасці на палітэмігрантаў Алену Жываглод (Жылачкіну), Паўла Марыніча, Паўла Лібера і Аляксандра Дабравольскага.

Як паведамляецца ў тг-канале СК, іх падазраюць у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама.

Алена Жываглод — віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка грамадскай суполкі "Сумленныя людзі". Павел Марыніч — кіраўнік "Маланка медыя". Павел Лібер — стваральнік платформы "Новая Беларусь", праекта "Голас". Аляксандр Дабравольскі — дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях.

Спецвытворчасць — завочнае расследаванне, якое рэжым Аляксандра Лукашэнкі прыдумаў супраць палітычных эмігрантаў. Вынікам такога расследавання з'яўляецца завочны суд з абавязковым асуджэннем апанентаў улады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі