Стартап-хаб "Імагуру" зачыняецца

Стартап-хаб "Імагуру" зачыняецца

У Мінску зачыняецца стартап-хаб "Імагуру". Пра гэта ў Фэйсбуку напісала сузаснавальніца праекта Таццяна Марыніч

"Сябры, вельмі балюча пра гэта пісаць. Дзяржава закрывае стартап хаб Імагуру", — паведаміла яна. Па яе словах, холдынг "Гарызонт", дзе "Імагуру" арандуе памяшканне, скасаваў дамову арэнды без тлумачэння прычынаў. Выселіцца "Імагуру" павінен да 30 красавіка.

Марыніч падзякавала ўсім, хто быў з "Імагуру" ўсе сем гадоў яго дзейнасці. 

"Імагуру" быў найбуйнейшым у Беларусі стартап-хабам. На адным з яго хакатонаў нарадзіўся, напрыклад, праект MSQRD, які пазней быў куплены Фэйсбукам. 

Таццяна — удава Міхаіла Марыніча, аднаго з прэтэндэнтаў у прэзідэнты 2001 года. У жніўні 2020-га Таццяна Марыніч увайшла ў Каардынацыйную раду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі