Стыпендыі пад патранажам Ціханоўскай у Аўстрыі атрымалі пяць беларусаў
Універсітэт у Інсбруку
Пяць грамадзян Беларусі атрымалі стыпендыі пад патранажам Святланы Ціханоўскай для навучання ў прэстыжным аўстрыйскім універсітэце — MCI-цэнтр менеджменту ў Інсбруку. Пра гэта паведамляе офіс Ціханоўскай.
Універсітэт рыхтуе спецыялістаў бізнес- і дзяржаўнага кіравання. Стыпендыяльную праграму адкрылі ў выніку візіту Ціханоўскай у Інсбрук 19 кастрычніка 2023 года.
Беларускія студэнты змогуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па такіх напрамках, як "бізнес і менеджмент", "прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак", "біятэхналогіі", "бізнес-псіхалогія і менеджмент", "прадпрымальніцтва і турызм", "экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя", "міжнародны бізнес і права", "міжнародны бізнес і менеджмент", "міжнародны менеджмент аховы здароўя", "менеджмент, сувязь і ІТ", "мехатроніка і інтэлектуальныя тэхналогіі", "медыцынскія тэхналогіі".
Адной з першых атрымальнікаў стыпендыі стала сябра праўлення партала "Зеркало" Аляксандра Пушкіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.