Недахоп ведаў у беларускіх школах: як выбраць дадатковыя курсы

Дзецям не хапае практычных курсаў і ведаў

Дзецям не хапае практычных курсаў і ведаў / @rubanau_collage

Падзеі 2020 года, удзел у вайне і рэпрэсіі негатыўна адбіліся на сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Даследчыкі адзначаюць рост пранікнення ідэалогіі ў навучальны працэс, што істотна зніжае якасць адукацыі. Акрамя таго, методыка выкладання выклікае сумневы ў сваёй эфектыўнасці.

Ці можна ў такіх неспрыяльных умовах папоўніць недахоп ведаў па-за школай? Якія курсы і прадметы абраць?

На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё паразмаўляла з дасведчанай эксперткай у сферы нефармальнай адукацыі. У мэтах бяспекі суразмоўніца пажадала застацца ананімнай.

 

Якіх ведаў і навыкаў не хапае сённяшняй сярэдняй школе ў Беларусі і краінах ЕС? Пра якія праблемы і хібы ў адукацыі можна казаць?

Асноўную праблему сярэдняй адукацыі ў Беларусі я б ахарактарызавала так "выбар без выбару". Я сачу за курсамі і факультатывамі, якія выпускае цяпер Міністэрства адукацыі (далей — Мінадук). Гэтыя новыя факультатывы і курсы здаюцца вельмі карыснымі. Тэмы сапраўды разнастайныя: ад фінансавай пісьменнасці да асноў навукі. Але пры гэтым мы выдатна разумеем, што ўнутры школы такога выбару не існуе. Гэта значыць школам права выбару гэтых факультатываў не даюць.

І бацькі заўсёды хвалююцца, што вось, дзіця пахадзіла на курсы і кінула. І ўсё гэта суправаджаецца эмоцыяй расчаравання. Але ў гэтым як раз і хаваецца разгадка, як адшукаць кірунак, які лепш за ўсё пасуе дзіцяці.

Таму перабіраць не страшна, спрабаваць рознае — не страшна. Хутчэй, тут нават важна паглядзець: там трошкі спорту, там — трошкі мастацка. Трохі тэарэтычнага, трохі практычнага.

Няма нічога страшнага ў тым, што ваш дзіця перабірае ўсю гэтую скрынку з фламастарамі. Любы гурток або дадатковыя заняткі вырашаюць крыху розныя праблемы, у тым ліку з самавызначэннем развіцця.

У гэтым і ёсць зацікаўленне. А не ў тым, што пайшоў рабіць нешта адно, паглыбіўся і да канца жыцця толькі гэтым і займаешся.

Тут, хутчэй, стаіць задача навучыць падлетка затрымліваць увагу, заставацца ў пэўнай дзейнасці значны час. І падганяць не столькі выніковасць, колькі даследчыцкую цікавасць.

А падлетку цалкам можна даверыцца, калі вы далі шмат чаго паспрабаваць. Калі вы яго навучылі быць цікаўным даследчыкам, то яму можна даверыцца і спытаць, чаго б ён сам хацеў.

І хай выбірае. А бацькі могуць прапанаваць варыянты самаразвіцця з улікам сваіх магчымасцяў і фінансавых сродкаў.

Мноства дзяцей жыве не толькі ў Мінску, сапраўдным мегаполісе, але і ў невялікіх мястэчках, пасёлках, вёсках. Там звычайна няма наогул ніякіх курсаў і секцый для дзяцей. Трэба ездзіць у абласныя, раённыя гарады, дзе нешта ёсць. І адзіная магчымасць навучацца хіба інтэрнэт. Якія курсы вы б маглі рэкамендаваць для розных узростаў?

Недостаток знаний в белорусских школах: как выбрать дополнительные курсы
Праект "Васьміног" / vasminoh.school

Насамрэч у нас ёсць шмат адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, якія цалкам або часткова бясплатныя. Я б звярнула ўвагу на платформу "Васьміног". Яе робяць беларусы з дыяспары, там збіраецца мноства курсаў.

Ёсць багата IT-школ, напрыклад MyFreedom. Там вучаць не толькі праграмаванню, але і працы са штучным інтэлектам, дызайну і г.д.

Яшчэ я веру ва ўсякія моўныя дастасаванні накшталт Lingualeo. Не толькі ў выглядзе праграмы, але і вэб-версія. Можна падцягваць розныя мовы.

Але ў ідэале неабходны размова бацькоў з дзіцем. Чаго ты хочаш і давай разам пашукаем магчымасці. Давай складзем маршрут атрымання гэтых ведаў. Напрыклад, можам пагугліць і знайсці патрэбны курс.

Бацькам важна падтрымліваць цікаўнасць дзіцяці, імкненне накапаць нешта для сябе цікавае. І самім бацькам варта цікавіцца інтарэсамі дзіцяці.

Варта таксама дапамагчы дзіцяці з пошукам ролевых мадэляў, з тым, з каго трэба браць прыклад. Таму што бацькі не могуць быць прыкладам ва ўсім. Яны павінны дапамагчы дзіцяці знайсці вядомых або невядомых людзей у любімай прафесіі або справах, паказваць біяграфічнае кіно і тое, як гэта бывае з людзьмі ў жыцці. То-бок падахвочваць вырашаць праблемы.

Напрыклад, у вёсцы шмат гадоў няма моста і дарогі. І як усё гэта пабудаваць? Трэба разлічыць, паглядзець і вырашыць гэтую лакальную праблему. Павінна быць падтрымка цікавасці да любой праектнай працы.

Наогул любой: шпакоўні рабіць, цяпліцы, аўтаматызаваць калодзеж. Усё што заўгодна. То-бок, гэта таксама спосаб не вырашаць за дзіця: "Чаму ж цябе навучыць, дзеткі?" — а дапамагчы адчуць, у якім кірунку варта рухацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі