Беларускіх школьнікаў будуць вучыць праводзіць допыты і ператрусы
Пакуль што — толькі тых, каму не пашанцуе з факультатывам
У дзясятых і адзінаццатых класах беларускіх школ з'явіцца факультатыў "Гатовыя Радзіме служыць". Ён задумваецца як прадмет для будучых ратавальнікаў, мытнікаў і сілавікоў.
Частка вучэбнай праграмы новага факультатыва — вывучэнне "асобных следчых дзеянняў", гэта значыць допыту, вочнай стаўкі, агляду месца здарэння і г. д.
Таксама будзе кампанент фізічны падрыхтоўкі, арыентаванне на мясцовасці і іншыя актыўнасці.
З допытамі школьнікі могуць сутыкнуцца і на іншым факультатыве — пра ваенны пераклад. На ім патрабуецца вывучыць працэс допыту ваеннапалоннага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.