Суд над Аляксандрам Баразенкам пачнецца 8 снежня
Суд над Аляксандрам Баразенкам прызначаны на панядзелак, 8 снежня. Ён адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску. Судзіць Аляксандра Баразенку будзе Наталля Вайцяховіч. Раней меркавалася, што працэс будзе весці суддзя Валеры Есьман, аднак яго згадаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па барацьбе з карупцыяй 13 лістапада.
БелаПАН нагадвае, што А.Баразенка — адзін з удзельнікаў зімовых вулічных акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў. Цяпер хлопец знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску. Актывіст аб'яўляў галадоўку на знак пратэсту, аднак адвакат змог угаварыць яго спыніць гэтую акцыю.