Суд над Змітром Дашкевічам пачнецца 11 кастрычніка
Зміцер Дашкевіч
Суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам пачнецца 11 кастрычніка ў 10:30, піша "Наша Ніва". Яго будуць судзіць у барысаўскім судзе (вул.Карла Маркса, 19).
За ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі. Ягонай жонцы Насце прысудзілі 3 гады "хатняй хіміі".
Дашкевіч павінен быў выйсці на волю ў ліпені пасля 16 месяцаў зняволення. Але яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і будуць паводле артыкула 411 КК.
Паводле гэтага ж артыкула ўжо двойчы асудзілі палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.