Змітра Дашкевіча "вызвалілі" з калоніі і... зноў затрымалі
Зміцер Дашкевіч з сям'ёй / фота з старонкі Насты Дашкевіч у Фэйсбуку
11 ліпеня на волю мусіў выйсці палітвязень Зміцер Дашкевіч — хрысціянскі вернік, бацька чатырох дзяцей. Аднак сям'я яго так і не пабачыла.
"Сёння мусіў быў выйсці Зміцер. Але ён "вызваліўся" з ПК-14 і арыштаваны па 411-й... Я не ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я не ведаю", — напісала ў Фэйсбуку яго жонка Наста.
411-ы артыкул Крымінальнага кодэкса — гэта "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
Зміцер Дашкевіч быў асуджаны за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту на 1,5 года калоніі. Наста Дашкевіч была асуджаная на 3 гады "хатняй хіміі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.