Суд у Мінску аштрафаваў жанчыну за песню "Перамен", уключаную каля Акрэсціна
Комплекс будынкаў ІЧУ і ЦІП у завулку Акрэсціна / Еўрарадыё
Унушальны штраф (амаль тры тысячы рублёў) прызначыў жыхарцы Мінска Юліі Харытонавіч Маскоўскі суд сталіцы, паведамляюць праваабаронцы
У канцы студзеня Юлія разам з былым мужам і дзіцем была ў машыне каля будынка ЦІП на Акрэсціна. Там "з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў", як адзначалася ў міліцэйскім пратаколе, яна ўключылі песню Віктара Цоя "Перамен".
Юлія віну не прызнала. Сказала, што песню ўключыла выпадкова. Тым не менш суддзя Таццяна Матыль палічыла, што спяваць або слухаць "Перамен" — значыць "выкарыстоўваць яе як форму пратэсту, што відавочна сведчыць пра выказванне канкрэтных грамадска-палітычных поглядаў альбо пратэсту".
У выніку суддзя Матыль прызнала Юлію Харытонавіч вінаватай у правядзенні несанкцыянаванага пікету і прызначыла ёй штраф у 90 базавых велічынь (2880 рублёў) .
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.