Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да бацькоў Андрэя Шарэнды і Паліны Шарэнды-Панасюк
Супрацоўнікі КДБ наведалі сваякоў Андрэя Шарэнды і яго жонкі Паліны Шарэнды-Панасюк.
Паведамляецца, што яны прыйшлі адначасова на кватэры, дзе жывуць бацькі Шарэндаў, а таксама ў кватэру, дзе жылі Андрэй і Паліна з дзецьмі. Там яны правялі агляды памяшканняў.
У маці Андрэя сілавікі цікавіліся, ці меў ён дачыненне да фонду "Краіна для жыцця" і ініцыятывы dissident.by.
Таксама супрацоўнікі КДБ прыехалі на працу да Андрэевага брата Аляксандра. Аднак мужчына адмовіўся ад размовы з імі.
Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі, яе прызналі палітычнай зняволенай. Яе муж Андрэй паспеў збегчы за мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.