Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Асобныя прадпрыемствы пераходзяць на 4-дзёнку і адпраўляюць людзей ў адпачынкі з-за недахопу забароненага імпартнага мяса з Польшчы.

Пра гэта паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Рыжскі міжнародны аэрапорт.

Прычынай стала эпідэмія афрыканскай чумы свіней.

Пра гэта паведамляе міністэрства сельскай гаспадаркі гэтай краіны.

Згодна з дадзенымі Белстата, прададзена ў 2013 годзе было ўсяго 36 тысяч гэтых жывёлаў, але здаровых.

Ад цяперашніх 60 тысяч дзікоў плануюць пакінуць толькі 6000. Нагодай стаў выяўлены сярод іх вірус афрыканскай чумы свіней.

Пра ўспышку захворванняў афіцыйна заявіла Харчовая ветэрынарная служба Літвы.

На літоўска-беларускай мяжы знайшлі трупы дваіх дзікоў, у якіх знайшлі гэты вірус.