Да 1 сакавіка ў Беларусі вынішчаць усіх улічаных дзікоў

Пра гэта 19 лютага паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Шастакоў.



Па ўліку на 1 красавіка 2013 года ў нашай краіне было 81,5 тысячы дзікоў. Да канца мінулага года ў сувязі са свіной чумой было адстраляна каля 46 тысяч галоваў.



На сярэдзіну снежня 2013 года ў Беларусі налічвалася 19 700 дзікоў. Яны мусяць быць знішчаныя да 1 сакавіка.



Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра поўнае вынішчэнне дзікоў у краіне: "Гэта ж дзікая прырода, і свабодных нішаў не бывае. Таму мы здабываем дзіка, а ён прыходзіць з-за мяжы. Мы гаворым пра максімальна магчымае зніжэнне".



Паводле яго словаў, якія перадае БелаПАН, пастанова ўрада дазваляе адстрэл дзікоў без уліку полу і ўзросту, у любы час сутак, у максімальна магчымай колькасці. Нельга выкарыстоўваць толькі варварскія метады — напрыклад, выкладванне атруты, адбываецца толькі адстрэл дзікоў.


Фота — atmagro.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі