Беларусь абмяжоўвае пастаўкі і транзіт свініны з Польшчы
Пра гэта паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Падставай для такога рашэння стала інфармацыя Міжнароднага эпізаатычнага бюро, што на тэрыторыі Польшчы зарэгістраваны выпадак захворвання жывёлаў на афрыканскую чуму свіней (АЧС).
Як інфармуе БЕЛТА, з 20 лютага ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз і транзіт па тэрыторыі Беларусі з Польшчы жывых свіней, свініны, у тым ліку ад дзікоў, прадуктаў перапрацоўкі, скураной, рогакапытнай і кішэчнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дабавак для жывёл, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для іх, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку. Акрамя таго, пад забарону трапіла ўжыванае абсталяванне для ўтрымання, забою і разбірання свіней.
Фота — priyatnogo-appetita.com