Беларусь абмежавала пастаўкі і транзіт свініны з Літвы — афрыканская чума

У сувязі з гэтым Беларусь часова забараняе ўвозіць з Літвы на сваю тэрыторыю жывых свінняў, свініну (у тым ліку ад дзікоў), прадукты перапрацоўкі, паляўнічыя трафеі. Таксама забароненыя літоўскія карма і кармавыя дабаўкі для жывёл, у тым ліку для птушак, рыбы, котак і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку.



Паколькі Літва ўваходзіць у Еўрасаюз, дзе паміж краінамі няма мытнага і памежнага кантролю, Беларусь уздыме пытанне пра забарону ўвозу ў Мытны саюз такой прадукцыі з іншых краін ЕС, у якіх таксама можа выявіцца афрыканская чума, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі