Сяргей Крывец сышоў з БАТЭ ў французскі "Мец"

Адзін з лідараў барысаўскага БАТЭ Сяргей Крывец перайшоў у французскі "Мец" са сталіцы рэгіёну Латарынгія. Трансферны кантракт паміж клубамі ўжо падпісаны, перадае сайт беларускай каманды.

З часу другога прыходу ў Барысаў, які адбыўся ў ліпені 2013 года, атакуючы паўабаронца правёў за БАТЭ 45 матчаў, забіў 22 мячы і аддаў 21 дзейсную перадачу.

На гэтым адрэзку Крывец дапамог "жоўта-сінім" заваяваць дзясятае золата нацыянальных першынстваў, Суперкубак Беларусі і прабіцца ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў-2014/15. А ў цяперашняй вышэйшай лізе 28-гадовы хаўбек з вялікім адрывам лідыруе ў спісе бамбардзіраў чэмпіяната Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі