Сярод затрыманых падчас пратэстаў — адзін з дырэктараў EPAM Systems

Ігар Аўсянік / dev.by
Ігар Аўсянік / dev.by

Дырэктар па вытворчасці EPAM Systems Ігар Аўсянік быў затрыманы ў Мінску падчас пратэстных акцый у нядзелю і цяпер знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, паведамляе партал dev.by са спасылкай на жонку топ-менеджара кампаніі.

"Затрыманы ўчора, пры якіх абставінах, пакуль не ясна. Адвезены ў Першамайскі РУУС. Ноччу дастаўлены на Акрэсціна. Спісаў у судзе пакуль няма", — сказала жонка Аўсяніка.

Аўсянік працуе ў EPAM больш 20 гадоў. Адзін час узначальваў Беларускі офіс кампаніі, затым кіраваў персаналам у Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Аўстрыі. У цяперашні час курыруе праекты ў Індыі, Нідэрландах, Мексіцы, Кітаі, В'етнаме, накіраваныя на інтэграцыю новых падраздзяленняў у кампанію.

Падчас "Маршу супраць фашызму", які прайшоў 22 лістапада ў Мінску, было затрымана больш за 370 чалавек. Падчас затрыманняў сілавікі ўжывалі спецсродкі. Больш за 10 чалавек з РУУС і міліцэйскіх бусаў адвезлі ў бальніцы машыны хуткай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі