У Мінску аднавіўся суд над Тарасам Аватаравым
Сёння ў Мінску аднавіўся суд над Тарасам Аватаравым, беларусам, які знаходзіўся ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. Яго затрыманне на мінскім чыгуначным вакзале ў лістападзе мінулага года паказалі дзяржаўныя тэлеканалы. Сцвярджалася, што ў 28-гадовага жыхара Наваполацка з сабой быў цэлы арсенал. Аднак на судзе высветлілася, што той жа пісталет аказаўся сігнальным, у справе фігуруе граната.
Аватарава абвінавачваюць у кантрабандзе (ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі) і "незаконных дзеяннях у адносінах зброі і боепрыпасаў" (ч. 2 арт. 295 КК). Працэс праходзіць у Фрунзенскім судзе сталіцы. На мінулым тыдні там дапытвалі сведкаў. Чакаецца, што пракурор можа змяніць Тарасу Аватараву абвінавачанне.
Маці Аватарава: Супрацоўнікі КДБ адразу абвясцілі Тараса псіхам і тэрарыстам