Сённяшняя залева ў Мінску, верагодна, самая моцная за ўсю гісторыю назіранняў

Залева ў Мінску

Залева ў Мінску / "Мінск-Навіны"

Выглядае на тое, што сённяшняя залева ў Мінску — самая магутная за ўвесь час метэаназіранняў. Як піша тг-канал nadvorie, на метэастанцыі Уручча зафіксавалі 51 мм ападкаў, на праспекце Незалежнасці — 88 мм.

Адзін міліметр пласта ападкаў роўны аднаму літру вады на квадратны метр паверхні.

Папярэдні рэкорд па ападках у беларускай сталіцы быў 8 жніўня 2005 года — тады выпала 77,5 мм.

Залева, якая абрынулася на Мінск 18 ліпеня, затапіла многія вуліцы, на шэрагу маршрутаў спыніўся грамадскі транспарт. У выніку залевы ў горадзе ўтварыліся дзесяцібальныя заторы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі