Сышоў у адстаўку кіраўнік дэпартамента МЗС Беларусі
Сышоў у адстаўку кіраўнік дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы МЗС Беларусі Андрэй Бушыла. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад калег з "Белсата", а пасля пацвердзіла праз уласныя крыніцы.
У Міністэрстве замежных справаў разгараецца сур'ёзны канфлікт. Дыпламаты хацелі публічна выказацца пра падзеі ў краіне, але міністр Уладзімір Макей быў супраць. Удзень 17 жніўня двое супрацоўнікаў МЗС Вячаслаў Казачонак і Алена Копанева выйшлі на ганак установы з чыстымі лістамі паперы, якія сімвалізавуюць чыстае сумленне. "Пасля сустрэчы з міністрам я разумею, што гэты ліст — гэта хутчэй за ўсё загад пра маё звальненне", — сказаў Казачонак.
А 16 жніўня амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня асудзіў жорсткае падаўленне мірных акцый пратэсту ў Беларусі і выказаў салідарнасць з тымі, хто выйшаў на вуліцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.