Тэлефонная сетка Салігорска пераходзіць на шасцізнакавую нумарацыю

У Салігорску і Салігорскам раёне ўводзіцца шасцізнакавая нумарацыя замест пяцізнакавай. "Белтэлекам" паведамляе, што пераход на новую нумарацыю адбудзецца ў ноч з 22-га на 23 чэрвеня ў 00:00. У жыхароў Салігорска і Салігорскага раёна нумары будуць пачынацца на "двойку" – 2ххххх.

Тэлефанаваць жыхарам Салігорска з іншых гарадоў Беларусі трэба будзе па новым кодзе – 8 0174, які заменіць дзейны 8 01710.


Прыклад: 8 0174 2ххххх. Міжнародны набор - +375 174 2ххххх.


Нумар даведкавай службы па інфармаванні абанентаў аб змене парадку набору нумароў – 153.


"БелаПАН" тлумачыць, што ў Салігорску больш за 100 тысяч жыхароў, і для таго, каб забяспечыць усё насельніцтва горада і раёна тэлефоннай сувяззю, у эксплуатацыю ўводзяцца новыя АТС.


Тэлефоннай сувяззю карыстаюцца каля 42 тысяч абанентаў у Салігорску і амаль 6,500 у раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі