Трамп распавёў пра размову з Пуціным і будучыя перамовы

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп распавёў пра тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным (у Маскве заявілі, што яна працягвалася паўтары гадзіны). Па словах прэзідэнта ЗША, яны пагадзіліся з неабходнасцю спыніць вайну ва Украіне. Дасягнутая дамоўленасць пра арганізацыю асабістай сустрэчы.

"Мы дамовіліся працаваць разам, вельмі цесна, уключаючы наведванне дзяржаў адзін аднаго, — паведамляе Трамп. — Мы таксама дамовіліся, што нашы каманды пачнуць перамовы [па ўрэгуляванні вайны] неадкладна, і мы пачнем з таго, што патэлефануем прэзідэнту Украіны Зяленскаму, каб паведаміць яму аб праведзенай размове, што я і зраблю проста цяпер".

"Размова прайшла вельмі добра. Ён, як і прэзідэнт Пуцін, хоча заключыць мір", — пазней напісаў амерыканскі прэзідэнт.

"Вызначаем нашы сумесныя з Амерыкай крокі, каб спыніць расійскую агрэсію і гарантаваць надзейны, моцны мір", — напісаў пасля размовы з Трампам украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Дональд Трамп даў даручэнні аб будучых перамовах.

"Я папрасіў дзяржсакратара Марка Рубіа, дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа, дарадцу ў нацыянальнай бяспецы Майкла Уолтца і спецпасланніка Стыва Уіткафа ўзначаліць перамовы, якія, як я цвёрда ўпэўнены, будуць паспяховымі", — дадаў прэзідэнт ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі