Трэцяе месца на чэмпіянаце свету па хакеі заняла зборная Расіі
iihf.com
Трэцяе месца чэмпіянату свету па хокккею — 2019 заваявала зборная Расіі. У матчы супраць зборнай Чэхіі расіяне закінулі першымі, але чэхі адыграліся вельмі хутка. Затым ужо чэшскія хакеісты павялі ў ліку, але на пачатку другога перыяду лік зноў стаў роўным. Трэці перыяд і овертайм завяршыліся без закінутых шайбаў. У булітах мацнейшымі аказаліся расійскія хакеісты — 2: 1. Выніковы лік матчу — 3: 2 на карысць зборнай Расіі. У апошні раз расейцы выйгравалі золата ЧС па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску.