Трое беларусак працягваюць змагацца ў кваліфікацыйным адборы "Уімблдона"
Трое беларускіх тэнісістак працягваюць барацьбу ў кваліфікацыйным адборы "Уімблдона". Таццяна Пучак выйшла ў трэці круг пасля перамогі над чэшкай Ханай
Шромавай - 6:2, 6:7, 6:3. Пасля перамогі над амерыканкай Аляксандрай
Стывенсан - 6:3, 6:2, у трэці круг кваліфікацыйнага адбору выйшла і
Кацярына Дзегалевіч. На гэты ж этап спаборніцтваў прабілася і Настасся
Якімава, якая выйграла ў японкі Юнры Намігаты - 6:4, 5:7, 6:0.
Прессбол
Прессбол