Трое дзяцей з атручэннем застаюцца ў мазырскай лякарні

Да выпіскі рыхтуецца яшчэ адно дзіця. Дзеці, якія пакуль застаюцца ў інфекцыйным аддзяленні гарадской лякарні, знаходзяцца ў здавальняючым стане. Мяркуецца, што да панядзелка ўсіх выпішуць дадому, інфармуе БЕЛТА.



19 і 20 верасня ў Мазырскую гарадскую лякарню звярнуліся дзеці, у асноўным малодшага школьнага ўзросту з прыкметамі атручэння. Па факце інцыдэнту распачалі крымінальную справу. Папярэдняя прычына здарэння — спажыванне дзецьмі прадуктаў з дзяржпрадпрыемства “Школьнае харчаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі