"Ты даеў?" Школьнікам, якія добра ядуць у сталоўках, даюць шакаладку ў падарунак
Шакалад, фота ілюстрацыйнае
З новай чвэрці ў мінскіх школьных страўнях будзе новае меню, піша "Мінск-Навіны".
– Прыкладам, з'явіцца біточак "Белавежскі", у складзе якога ёсць печань ялавічная. Будзе абляпіхавы напой, булгур, блінцы з арыгінальнымі ягаднымі начыннямі і тварагом, — кажуць у Камбінаце школьнага харчавання.
А яшчэ камбінат прыдумаў акцыю "Чыстая талерка". За добры апетыт школьнікі будуць атрымваць брэндаваны шакалад і сувеніры. У сярэднім кошт школьнага абеду для вучня пачатковай школы — 2 руб. 98 кап.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.