У апошнім матчы 17-га тура "Тарпеда-БелАЗ" атрымаў перамогу ў Барысаве

У апошнім матчы 17-га тура "Тарпеда-БелАЗ" атрымаў перамогу ў Барысаве

У апошнім матчы 17-га тура "Тарпеда-БелАЗ" атрымаў перамогу ў Барысаве на Гарадскім стадыёне над "Смалявічамі" — 2:1. Багдан Мышэнка забіў два галы (на 22-й і 61-й хвілінах). У "Смалявічаў", гаспадароў поля ў гэтым паядынку, гол на 69-й хвіліне забіў Валерый Гарбачык.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура: "Іслач" — "Дынама" (Мінск) — 0:1, БАТЭ — "Мінск" — 2:0, "Гомель" — "Дняпро" — 2:0, "Гарадзея" — "Тарпеда" (Мінск) — 0:0, "Нёман" — "Слуцк" — 0:3, "Прамень" (Мінск) — "Дынама" (Брэст) — 1:1. "Шахцёр" і "Віцебск" свой матч правядуць пазней, яго перанеслі.

У чэмпіянаце Беларусі лідыруе БАТЭ — 44 ачкі, мінскае "Дынама" мае 37 і матч у запасе. Цяпер будзе працяглы перапынак. 18-ы тур пачнецца толькі 17 жніўня. Турнірную табліцу гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі