У бальніцы, у якую прывозілі палітвязня Віктара Бабарыку, затрымалі лекараў

Акцыя пратэсту медыкаў у Мінску ў 2020-м / t.me/belhalat_by/
Акцыя пратэсту медыкаў у Мінску ў 2020-м / t.me/belhalat_by/

У Наваполацку ў Цэнтральнай гарадской бальніцы 17 траўня адбылося масавае затрыманне лекараў, паведамляе @belhalat_by. Уролаг Павел Стальмакоў і хірург Міхаіл Пачкоўскі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, загадчыца гінекалогіі Ірына Васільева і фельчар хуткай дапамогі Наталля Первянёнак — на 10 сутак. Лекара Алу Стальмакову аштрафавалі на 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Па інфармацыі праваабаронцаў, справы затрыманых разглядала суддзя Зінаіда Балаболава. Пачкоўскага, Стальмакова і Васільеву яна прызнала вінаватымі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", Первянёнак і Стальмакову — у "несанкцыянаваным пікетаванні".

Затрыманні прайшлі ў бальніцы, у якую ў красавіку прывозілі палітвязня Віктара Бабарыку са слядамі пабояў. Інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца цяпер і ў якім стане, дагэтуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі