У Барысаве ўвекавечылі памяць героя антыбальшавіцкага супраціву Ю.Моніча
23 траўня ў Барысаве Мінскай вобласці на тэрыторыі батарэй — помніка фартыфікацыйнага будаўніцтва пачатку XIX стагоддзя — быў адкрыты мемарыяльны крыж у памяць аб героі антыбальшавіцкага супраціву легендарным атамане Юрку Монічы. Аб гэтым паведаміў БелаПАН краязнаўца з Крупскага раёна (Мінская вобласць) Андрэй Аляхновіч. Паводле яго словаў, на драўляным шасціканцовым крыжы нябеснай заступніцы Беларусі святой Ефрасінні Полацкай усталяваная памятная дошка з тэкстам: "Юрка Монiч, 1890-23.05.1924, Змагару за Беларусь". У цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага знака вышынёй 3,5 метра ўдзельнічалі каля 30 чалавек. За мерапрыемствам назіралі 10 супрацоўнікаў міліцыі і спецслужб, якія перапісалі дадзеныя ўсіх удзельнікаў цырымоніі, матывуючы гэта тым, што некалькі дзён таму вандалы апаганілі на батарэях гармату пор вайны 1812 года.
Як адзначыў А.Аляхновіч, Ю.Моніч з 1919 па 1924 гады кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральных раёнах краіны, з'яўляўся начальнікам штаба I партызанскага беларускага аддзела войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкам узброеным паўстанні 1920 года. 23 траўня споўнілася 84 года з дня расправы над героям супрацоўнікамі ОГПУ у Крупскім раёне. Вядома, што цела Моніча было прывезена ў Барысаў і, меркавана, пахавана ў раёне батарэй - на месцы масавых растрэлаў у 20-30-х гадах XX стагоддзя нявінных жыхароў Барысава і ўскраін, у тым ліку ўдзельнікаў Барысаўскага галоднага бунту 1932 года.
БелаПАН