У Беларусь вяртаюцца турысты, якія пацярпелі ад банкруцтва турфірмаў Расіі

Як паведамляе interfax.by, турысты вярнуліся своечасова самалётам расійскай авіякампаніі. Ім давялося даплаціць невялікую суму за квіток, якую ім вернуць у Беларусі.

Нагадаем, пасля таго, як сем расійскіх турыстычных кампаній абвясцілі аб прыпыненні сваёй дзейнасці, дзесяткі тысяч турыстаў, у тым ліку і беларускіх, "затрымаліся" на курортах Балгарыі, Турцыі, Туніса і Егіпта.

Паводле звестак МЗС Беларусі, на балгарскіх курортах цяпер знаходзяцца шэсць беларускіх турыстаў, якія прыбылі на адпачынак праз расійскага тураператара "Лабірынт". А вось беларускія турысты "Лабірынта", якія знаходзіліся на адпачынку ў Тунісе, пры дапамозе іншых тураператараў былі адпраўленыя ў Беларусь чартарнымі і рэгулярнымі авіярэйсамі.

Яшчэ каля 10 беларускіх турыстаў, якія былі на адпачынку ў Егіпце ад "Лабірынта", таксама паляцелі на радзіму.

Фота — tvrain.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі