У Беларусі 690 нарказалежных праходзяць замяшчальную тэрапію
Усяго ў краіне 19 кабінетаў замяшчальнай тэрапіі / sb.by
У Беларусі 690 нарказалежных праходзяць метадонавую тэрапію. Пра гэта Еўрарадыё расказала Іна Белаец, загадчыца сектара наркалогіі арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУ "РНПЦ псіхічнага здароўя".
"Сёння ў кожнай вобласці Беларусі дзейнічаюць кабінеты замяшчальнай тэрапіі метадонам. Усяго іх 19. На 1 студзеня 2020 года ў праграме ўдзельнічалі 690 пацыентаў", — дадала доктар.
У суседняй Расіі прымяненне метадону на любыя мэты забаронена законам. А ў Беларусі гэта рэчыва ўжо больш за 10 гадоў ужываецца для замяшчальнай тэрапіі. Мэта праграмы — лячэнне апіёіднай залежнасці і памяншэнне рызыкі заражэння ВІЧ-інфекцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.