У Беларусі адменяць ліміт на захоўванне алкаголю для фізічных асобаў
Даручэнне перагледзець адпаведны дакумент і ўнесці ў яго змены чыноўнікі атрымалі ад кіраўніка краіны.
У Беларусі адменяць ліміт на захоўванне алкаголю для фізічных асобаў. Будуць унесеныя змены ў заканадаўства: перагледзяць і дапрацуюць адпаведныя дакументы. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка. Тэлеканал СТБ адзначае, што для прадпрымальнікаў паслаблення ў "алкагольных справах" не прадугледжваецца.
Нагадаем, паводле закону, беларусам нельга захоўваць у сябе дома больш за 5 літраў безакцызнага алкаголю і больш за 15 літраў спітраўтрымліваючага напою, калі на яго няма чэкаў з крамы.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёлета ў гомельскага калекцыянера алкаголю канфіскавалі калекцыю з 178 бутэлек. Гэтая гісторыя набыла рэзананс, пра яе шырока пісалі СМІ.
У гомельскага калекцыянера алкаголю канфіскавалі калекцыю
Падатковая: Мы не можам без санкцыі прыйсці палічыць бутэлькі ў вашым бары
Фота: ctv.by