У Беларусі дадалося пяць новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек. Гэта Віктар Лабко, Сяргей Наліўка, Ян Стацэнка, Ілля Гагіеў і Сяргей Трацюк, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Усе яны праходзяць па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.