У Беларусі для кіроўцаў могуць увесці сістэму штрафных балаў

Пытанне аб заснаванні сістэмы штрафных балаў за парушэнне кіроўцамі Правілаў дарожнага руху прапрацоўваецца цяпер у дзяржаўных органах Беларусі. Ініцыятарам новаўвядзення з’яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў. Мяркуецца, што разам з атрыманнем правоў кіроўцы іх уладальніку налічваецца пэўная колькасць балаў. Яна змяншаецца на пэўную велічыню пры афіцыйна зафіксаваным парушэнні Правілаў дарожнага руху. Пры гэтым штрафы адмененыя не будуць.

Калі ў кіроўцы не застаецца балаў, ён пазбаўляецца права кіравання транспартным сродкам. Улічваць усе парушэнні дазволіць адзіная інфармацыйная сістэма Дзяржаўтаінспекцыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі