У Беларусі ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю

На фестывалі нацыянальных культур у Гродне

На фестывалі нацыянальных культур у Гродне / grodnonews.by

У Беларусі ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю. З ініцыятывай выступіла Міністэрства юстыцыі, якое падало іск у Гродзенскі абласны суд.

Як піша Hrodna Life, збіраюцца ліквідаваць Міжнародную грамадскую арганізацыю "Клуб "Гервечай", якая існавала амаль тры дзесяцігоддзі. Пасяджэнне ў судзе запланавана на 23 лістапада.

Арганізацыя была зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. У ёй налічвалася амаль 400 членаў. Раней "Клуб "Гервечай" арганізоўваў мерапрымствы сумесна з мясцовымі ўладамі і літоўскай амбасадай у РБ.

Вясной 2022-га ў Беларусі ліквідавалі аб'яднанне літоўцаў "Гімціне", якое працавала ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна. Чыноўнікі знайшлі ў яго дзейнасці нейкія "парушэнні закона".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі