У Беларусі пачала дзейнічаць першая крыптабіржа
У Беларусі пачала дзейнічаць першая крыптабіржа. Як інфармуе партал tut.by, у Парку высокіх тэхналогій зарэгістравалі кампанію Currency.com (інвестары — VP Capital Віктара Пракапені і Larnabel Ventures Саіда Гуцэрыева). Дагэтуль крыптабіржы там не рэгістраваліся. Беларусы-уладальнікі крыптавалют цяпер могуць афіцыйна прадаваць і купляць іх на тэрыторыі нашай краіны.
Адзначаецца асаблівасць беларускага праекту — ён выпускае звыш 10 тысяч такенізаваных біржавых актываў. Пазней будзе даступна больш за 150 відаў токенаў (гэта адзінка ўліку, "замяняльнік каштоўных папер" у віртуальным свеце).
Магчымасць стварэння крыптабіржаў у Беларусі з'явілася ў 2017 годзе пасля прыняцця дэкрэта № 8 кіраўніка дзяржавы "Аб развіцці лічбавай эканомікі".
VP Capital