У Беларусі пачынае працаваць місія МВФ

У Беларусі пачынае працаваць місія МВФ

У Беларусі пачынае працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду. Яе ачольвае Жак Міньян, інфармуе БЕЛТА. Місія планавая, яна будзе працаваць у нашай краіне з 9 да 13 ліпеня. Вядома, што яе мэта — агляд бягучай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Як вядома, у апошнія гады беларускія ўлады спрабуюць атрымаць крэдыт ад МВФ (да 3 млрд долараў), аднак фонд чакае лібералізацыі беларускай эканомікі, правядзення структурных рэформаў. Папярэдні раз місія МВФ працавала ў Беларусі восенню мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі