Лукашэнка — аб працы з МВФ: Рабіць жабракамі беларускі народ мы не маем права
3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаныя супрацоўніцтву з МВФ. Раней паведамлялася, што Беларусь хоча атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду крэдыт на 3 млрд долараў пад 2,28% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Напрыканцы верасня нашу краіну наведвала місія МВФ, якая дала рэкамендацыі па выніках сваёй працы.
На сённяшняй нарадзе Лукашэнка заявіў, што інтарэсы беларускага народа трэба безумоўна ўлічваць пры працы з МВФ. Па яго словах, патрабаванні МВФ — "суперліберальныя". "Скажу больш — у канчатковым выніку яны нічога не маюць з той палітыкай, якую дэклараваў прэзідэнт на першых прэзідэнцкіх выбарах, магчыма, на другіх, і нават цяпер. Калі іх прачытаеш, усё зводзіцца да аднаго (калі казаць пра сацыяльныя напрамках): ніякага павышэння зарплаты, неадкладнае павышэнне тарыфаў і іншага. Камуністы б сказалі — на задушэнне народа. Я не хачу сказаць, што нас хто-небудзь хоча задушыць. Нас ніхто не панукае, але, на жаль, формула такая", — цытуе яго словы БЕЛТА.
Лукашэнка мяркуе, што дамовы з МВФ могуць перакрэсліць усё, зробленае народам і ім за 20 гадоў. "Гэтым не займайцеся. Жабракамі беларускі народ мы рабіць не маем права", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Крытычна ацаніў ён патрабаванні МВФ да прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Па словах Лукашэнкі, беларускія ўлады будуць абапірацца на дзяржуласнасць і не будуць адмаўляцца ад яе, калі яна нармальна функцыянуе.
Павышэнне жыллёва-камунальных паслуг таксама было раскрытыкаванае. "Давайце паглядзім, а хто зможа заплаціць па тых тарыфах, якія нам сёння навязваюцца (з папярэджаннем не павышаць зарплату). Хто? Рабочы — не, селянін — не, настаўнік — не, лекар — не, дзяржслужбовец — не, афіцэр — не. А хто? Няхай 100-200 тыс. бізнэсменаў, а ў нас амаль 5 млн працуючых. Які мы эфект ад гэтага атрымаем? Усё адно за кошт бюджэту пачнем плаціць за настаўніка, лекара, рабочага, селяніна, дзяржслужбоўца, вайскоўца. Але ў нас і патрабаванні да бюджэту вельмі жорсткія з боку МВФ", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў выніку рэзкага павелічэння кошту паслуг у ЖКГ ужо з'явіліся неплацяжы.
Лукашэнка абырнуўся на тых прадстаўнікаў урада, якія выказваюцца за рэформы: "Я ўжо тысячу разоў казаў: усе рэформы мы правялі. Мы ўдасканальваем тое, што сёння ў нас ёсць".