У Беларусі працягваюць "сціраць" палітыкаў з экрану масавай свядомасці

Рэйтынг у Лукашэнкі не мяняецца, а ў Мілінкевіча і Казуліна знізіжаецца. Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў абнародаваў вынікі кастрычніцкага апытання грамадскай думкі.  Сацыёлагі сведчаць, што па-ранейшаму лідыруе ў рэйтынгу Аляксандр Лукашэнка, у якога 40,6%. За Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча гатовыя аддаць свае галасы ўсяго па 2,9%. Прычым, у параўнанні з апытаннем, праведзеным у верасні, рэйтынг у апазіцыйных лідэраў зменшыўся прыблізна ў два разы.

Над малымі рэйтынгамі беларускіх апазіцыянераў разважае палітолаг Уладзімір Мацкевіч:

"Утрымаць рэйтынг можна толькі сістэматычнай працай і сістэматычнымі кантактамі з грамадствам праз СМІ. Піяраўская ж тэхналогія рэжыму, якая была распрацаваная яшчэ Замяталіным, тычыцца таго, каб проста "сціраць" асобы з экрану масавай свядомасці. Гэтая тэхналогія працуе і на сённяшні дзень, яна вельмі моцная".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі