У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць маці загінулага добраахвотніка

Наталля Суслава з каліноўцамі / t.me/belwarriors
Наталля Суслава з каліноўцамі / t.me/belwarriors

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць маці загінулага ва Украіне добраахвотніка Паўла "Волата" Наталлі Суславай. Блізкія да сілавікоў тг-каналы пішуць, што яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" — за інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат".

Наталля Суслава жыве ва Украіне. Яна дапамагае беларускім добраахвотнікам.

Камандзір роты беларускага палка (тады яшчэ батальёна) імя Кастуся Каліноўскага Павел "Волат" загінуў у траўні 2022-га падчас вызвалення аднаго з украінскіх населеных пунктаў ад расійскіх акупантаў. Ён ваяваў за Украіну з 2016 года.

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць маці загінулага добраахвотніка
t.me/belwarriors

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі