У Беларусі шахматы могуць уключыць у школьную праграму

У Беларусі шахматы могуць уключыць у школьную праграму

У Беларусі шахматы могуць уключыць у школьную праграму. Пра гэта заявіў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі. На чале беларускай дэлегацыі ён знаходзіцца з афіцыйным візітам у Арменіі. Беларусаў найперш цікавіць досвед гэтай краіны ў галіне шахмат, інфармуе sputnik.by.

"Шахматы сапраўды аказваюць уплыў на патэнцыял дзіцяці", — кажа Дубкоўскі. Паводле яго слоў, гэты від спорту дапаможа дзецям "зразумець стратэгію адносін".

Кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў ідэі ўвядзення шахмат у школьную праграму. Беларусь хоча арыентавацца на досвед Арменіі па ўкараненні шахмат у адукацыйную праграму (у армянскіх школах іх вывучаюць з 2011 года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі