У Беларусі створаць хакейную зборную для падлеткаў да 17 год

Хакейная зборная юнакоў 1994-1995 гадоў нараджэння будзе створаная ў бліжэйшым сезоне, паведамляе сайт Федэрацыі хакею Беларусі. Сёння ў мінскім Палацы спорту пачаўся прагляд гульцоў для камплектавання гэтай каманды. У трэніровачны лагер запрасілі 66 хакеістаў — 7 варатароў, 24 абаронцы і 35 нападнікаў. Для “праекта U17” хочуць адабраць 25 хлопцаў. Ад 1 верасня юныя хакеісты пачнуць трэніравацца ў Раўбічах. Выступаць новая каманда будзе ў першынстве Беларусі сярод юнакоў, якія старэйшыя ад іх на год-два. У далейшым хлопцы з U17 павінны стаць асновай юніёрскай зборнай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі