У Беларусі ў навучальных установах хочуць абмежаваць карыстанне мабільнікамі

У Беларусі ў навучальных установах хочуць абмежаваць карыстанне мабільнікамі

У Беларусі ў навучальных установах хочуць абмежаваць карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Гэтую прапанову агучыў міністр адукацыі Ігар Карпенка, інфармуе БЕЛТА. 25 лютага ён сустракаўся з дэпутатамі пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў. Па словах Карпенкі, Мінадукацыі сумесна з МУС, Мінабароны, МНС распрацуе дакумент аб забеспячэнні бяспекі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Сярод іншага, там будзе ісці гаворка і пра "бяспеку паводзін у інтэрнэце".

Будзе зацверджаны пералік рэчаў і рэчываў, якія нельга будзе захоўваць і выкарыстоўваць навучэнцам. Плануюцца і іншыя меры бяспекі, адзначыў міністр адукацыі. Напрыклад, з'явіцца рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі.

Міністэрства адукацыі ўшчыльную ўзялося за бяспеку ў школах пасля трагічнага здарэння ў Стоўбцах, дзе ў школе былі забітыя настаўніца і вучань. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў школах няма парадку і паабяцаў: за гэта адкажа міністр адукацыі. У панядзелак Карпенка атрымаў ад кіраўніка дзяржавы вымову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі