Спыталі "на ўсю катушку": Лукашэнка аб'явіў вымову міністру адукацыі

Спыталі "на ўсю катушку": Лукашэнка аб'явіў вымову міністру адукацыі

Аляксандр Лукашэнка аб'явіў вымову міністру адукацыі Ігару Карпенку. Як інфармуе БЕЛТА, прычына — непрыманне належных мер па забеспячэнні бяспечных умоваў знаходжання дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Можна меркаваць, што такім чынам кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на трагедыю ў Стоўбцах, дзе 11 лютага ў адной са школ адбыўся напад, загінулі настаўніца і вучань. Крымінальная справа распачатая ў дачыненні 10-класніка, ён затрыманы.

У школах бардак, ніколі такога не было, заявіў на наступны дзень пасля трагедыі Аляксандр Лукашэнка. Ён запатрабаваў "на ўсю катушку" спытаць з міністра адукацыі. Аказалася, што гэта толькі вымова. Мінадукацыі раней анансавала, што ў школах прымуць меры бяспекі і прапускнога рэжыму.

Ігару Карпенку 54 гады. Ён — ураджэнец Кемераўскай вобласці Расіі. Кіраваў камуністычнай партыяй Беларусі, быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. На пасаду міністра адукацыі прызначаны ў снежні 2016 года.

Больше важных новостей в программе "Петарда" 25.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі