Лукашэнка — пра трагедыю ў Стоўбцах: У школах бардак, ніколі такога не было

Лукашэнка — пра трагедыю ў Стоўбцах: У школах бардак, ніколі такога не было

Да трагедыі ў Стоўбцах прывялі праблемы з дысцыплінай і парадкам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 лютага, прызначаючы памочнікаў прэзідэнта і кіраўнікоў мясцовых органаў, перадае БЕЛТА.

"Я суткі аналізую сітуацыю і ўсякага кшталту размовы на гэтую тэму: хто вінаваты. Усе мы вінаватыя, і справа не толькі і не столькі ў інтэрнэце. У нас у школах бардак, поўны бардак. Ніколі такога не было", — пракаментаваў ён.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, перш за ўсё — дзяцей. Ён запатрабаваў "на ўсю катушку спытаць перш за ўсё са старшыні райвыканкама і міністра адукацыі". 

Таксама Лукашэнка запатрабаваў, каб да яго вяртання з Расіі ў школах навялі "жалезную дысцыпліну". 

Трагедыя ў Стоўбцах здарылася 11 лютага. Дзесяцікласнік школы №2 напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і вучняў. У выніку нападу настаўніца і адзін са школьнікаў памёрлі. Яшчэ два школьнікі былі шпіталізаваныя ў рэанімацыю. Нападніка затрымалі праз дзве гадзіны пасля нападу.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 12.02:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі