У Беларусі забаранілі даваць "дзіўныя заданні" настаўнікам

Чыноўнікі кажуць, што здымаюць з педагогаў абавязкі па выкананні "неўласцівых ім функцый"

Чыноўнікі кажуць, што здымаюць з педагогаў абавязкі па выкананні "неўласцівых ім функцый" / sb.by

Міністэрства адукацыі Беларусі сцвярджае, што выконвае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі па выкараненні "бюракратычнай нагрузкі" на настаўнікаў. З іх здымаюць абавязкі па выкананні "неўласцівых ім функцый".

Кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Анжэла Кудаярава кажа ў каментары sb.by, што настаўнікі больш не будуць сачыць за спраўнасцю ацяплення ў дамах, праводзіць тлумачальную працу на прадмет аплаты "камуналкі". А яшчэ з іх знялі абавязак правяраць, ці выконваюць бацькі школьнікаў прызначэнні медыкаў, ці ёсць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Іншым ведамствам (а гэта былі МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Міністэрства ЖКГ) забаронена патрабаваць ад настаўнікаў "якую-небудзь дадатковую інфармацыю і даваць дзіўныя заданні", гавораць у Мінадукацыі. Кудаярава адзначае, што яшчэ тры гады таму было адпаведнае распараджэнне прэм'ер-міністра, але да пытання сёлета давялося вяртацца зноў. Парушальнікаў прапануюць прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці.

Быў абноўлены пералік абавязковых дакументаў, якія трэба весці педагогам. Пазаняткавае планаванне застаецца толькі ў маладых настаўнікаў.

Нядаўна стала вядома, што Міністэрства адукацыі забараніла ўпраўленням і камітэтам па адукацыі адпраўляць у школы запыты праз электронную пошту і месенджары. Такое рашэнне звязваюць з дзейнасцю пранкера Уладзіслава Бохана

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі