У БХД скралі суполку ў “ВКонтакте”

У БХД скралі суполку ў “ВКонтакте”

Невядомыя скралі суполку "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Гэта адбылося 23 лютага. Злачынцы выдалілі са старонкі ўсю інфармацыю, пазбавілі правоў усіх адміністратараў, а пасля пачалі размяшчаць свае рэкламныя абвесткі. Цяпер там "Прогнозы, бонусы, промо коды".

БХД паведамляе, што не мае дачынення да гэтых абвестак.

Ужо ўвечары 23 лютага прадстаўнікі партыі звярнуліся ў тэхпадтрымку "ВКонтакте" з просьбай дапамагчы вярнуць старонку і высветліць падрабязнасці ўзлому. Адказу пакуль не атрымалі.

На момант узлому падпісчыкамі старонкі БХД былі 1029 чалавек.

У БХД скралі суполку ў “ВКонтакте”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі