У Брэсце асуджаныя 6 пратэстоўцаў, сярод іх — футбольны трэнер

У Брэсце асуджаныя 6 пратэстоўцаў, сярод іх — футбольны трэнер

У Брэсце асуджаныя 6 пратэстоўцаў. Маскоўскі суд прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" 10 жніўня 2020-га (суддзя — Іна Клышпач). Гэта ўжо шостая група абвінавачаных. Як паведамляюць праваабаронцы, усе асуджаны на пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму: Уладзімір Кобрынец і Андрэй Кандрасюк — па 4 гады, Артур Аміраў — 3 гады і 6 месяцаў, Мікалай Малюта, Раман Паўленка і Вадзім Чапялевіч — па 3 гады. Менавіта такія тэрміны і прасіла абвінавачванне

Чапялевіч — футбольны трэнер. Ён быў прызнаны палітвязнем яшчэ ў траўні.

Па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце 10 жніўня 2020-га (тады адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў і сілавікоў) агулам вясной-летам 2021-га былі асуджаны больш за 40 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі