У Брэсце асуджаныя яшчэ 10 пратэстоўцаў: ад 3 да 4,5 года калоніі
У Брэсце асуджаныя яшчэ 10 пратэстоўцаў-удзельнікаў "масавых беспарадкаў". Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна. Суддзя Святаслаў Каліна вынес такі прысуд, які і прасіў бок абвінавачвання, паведамляюць праваабаронцы.
Антон Сотнікаў атрымаў 4,5 года калоніі, Раман Гваздзёлка, Вадзім Жылінскі, Дзяніс Жук, Юрый Кузьміч — па 4 гады пазбаўлення волі, Мікіта Ганчароў і Дзмітрый Тур — па 3,5 года калоніі, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, непаўналетні Максім Шатохін (ён прызнаны палітвязнем) — па 3 гады пазбаўлення волі.
БелаПАН паведамляе, што па справах аб "масавых беспарадках" у Брэсце 10 жніўня 2020-га (тады адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў і міліцыі) агулам вясной-летам сёлета былі асуджаны 40 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.