У Брэсце арыштавалі 6 абвінавачаных, "каб не ўцяклі за мяжу"

У Брэсце арыштавалі 6 абвінавачаных, "каб не ўцяклі за мяжу"

У Брэсце арыштавалі 6 абвінавачаных, "каб не ўцяклі за мяжу". Усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Як паведамляе Радыё Свабода, па справе праходзіць больш за дзясятак чалавек. Частка з іх (Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Глеб Раманаў і непаўналетні Максім Шатохін) заставаліся на волі. Аднак 19 ліпеня пракурор заявіў хадайніцтва аб іх змяшчэнні пад варту. Нібыта, у ГУБАЗіК ёсць інфармацыя, што абвінавачаныя "ўступілі ў змову" з мэтай збегчы за мяжу. Суддзя Святаслаў Каліна хадайніцтва задаволіў. Не затрымалі толькі непаўналетняга Шатохіна.

За кратамі ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца іншыя фігуранты справы — Раман Гваздзелка, Дзяніс Жук, Юрый Кузьміч, Антон Сотнікаў, Аляксандр Цялешман, Дзмітрый Тур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі